Вадзім Саранчукоў

Моцны, энэргічны, напорысты Вадзім, які ўзначаліў Гарадзенскую арганізацыю ў пачатку 2001 году, быў маім супернікам на IV Сойме Маладога Фронту ў чэрвені 2002 году. Сойм большасьцю галасоў прыняў прапанаваную ім Стратэгію дзейнасьці МФ на 2002—03 гг., і дэбаты ў пытаньні выбараў Старшыні праходзілі вельмі драматычна: яўна пахла зьменай кіраўніцтва. Мне ўдалося перамагчы, набраўшы 88 галасоў дэлегатаў супраць 71 (56% на 44%), але ўсе прызнавалі: Вадзім выявіў сябе як выбітны лідэр, здольны захапляць і пераконваць моладзь.

Зараз Вадзім — кіраўнік БНФ Гародні.

 

П . Севярынец,  “Маладафронтаўцы”

Advertisements